Nintendo GameCube

Nintendo GameCube
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 14 верасня 2001
Сцяг ЗША 18 лістапада 2001
Сцяг ЕС 3 мая 2002
Прададзена штук 21 740 000[1]
Носьбіт Nintendo Optical Disc
Аперацыйная сістэма Dolphin OS[d]
ЦП Gekko[d]
ГП ATI Flipper[d]
Бэстсэлер Super Smash Bros. Melee (7,09 млн. экз.)
Папярэднік Nintendo 64[d]
Паслядоўнік Wii[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo GameCube (яп.: ゲームキューブ; пры распрацоўцы называлася Dolphin; афіцыйная абрэвіятура GCN) — чацвёртая гульнявая прыстаўка кампаніі Nintendo, адносіцца да шостага пакалення гульнявых сістэм. GameCube была найбольш кампактнай і найбольш таннай гульнявой прыстаўкай у шостым пакаленні.

Nintendo GameCube была выпушчаная ў продаж 14 верасня 2001 у Японіі, 18 лістапада 2001 у Паўночнай Амерыцы па цане 199,95 $.[2]; 3 траўня 2002 у Еўропе; і 17 траўня 2002 года ў Аўстраліі. Сукупныя продажу кансолі па ўсім свеце склалі 21.74  млн экземпляраў.

Кансоль GameCube упершыню згадвалася ў № 145 выпуску часопіса Nintendo Power. Luigi's Mansion была першай гульнёй (выпуск № 150). GameCube ёсць спадкаемцай Nintendo 64 і папярэдніцай Wii, якая захоўвае зваротную сумяшчальнасць з гульнямі, гульнявымі кантролерамі і картамі памяці GameCube.

Nintendo GameCube мае некалькі эксклюзіўных гульнявых праектаў, такіх як Metroid Prime, рымейк першага Resident Evil з поўнасцю перапрацаванымі графікай, анімацыяй і агучка. Іншы эксклюзіў — Resident Evil Zero, падзеі якога пачынаюцца за дзень да развіцця сюжэтнай лініі першага Resident Evil. У гэты спіс таксама ўваходзіць Metal Gear Solid: The Twin Snakes — значна перапрацаваная версія гульні Metal Gear Solid.

Як носьбіт выкарыстоўваліся спецыяльна распрацаваныя для кансолі дыскі на аснове фармату Nintendo optical disc з дыяметрам восем сантыметраў.

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
  2. Rick. GameCube's Year. GameCubicle. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 29 мая 2006.

Developed by StudentB